Расійскія ваенна-марскія і сухапутныя сілы правядуць буйныя вучэнні ў Крыме ў верасні гэтага года, паведаміла Мінабароны РФ.

Вучэнні пройдуць у атмасферы падвышанай напружанасці пасля таго, як Масква абвінаваціла Кіеў у адпраўцы дыверсантаў на паўвыспу. Украіна абвяргае гэтыя абвінавачанні.
На мінулым тыдні ў Крыме, які быў захоплены Масквой у 2014 годзе, праводзіліся падрыхтоўчыя вучэнні па хуткай перакідцы цяжкага ўзбраення і войскаў з тэрыторыі РФ. У вучэннях удзельнічаюць 2500 жаўнераў і да 350 адзінак бронетэхнікі, паведаміла ТАСС.
Вучэнні ў Крыме стануць элементам самых буйных за 2016 год манеўраў войскаў РФ «Каўказ 2016», у якіх будзе ўдзельнічаць уся Паўднёвая ваенная акруга.
Пад выглядам вучэнняў можа праводзіцца канцэнтрацыя войскаў і для іншых мэтаў.
Каментары