Польскі медаліст Алімпіяды прадае ўзнагароду дзеля выратавання дзіцяці
Пётр Малахоўскі — велізарны чалавек з вялізным сэрцам.
Польскі кідальнік дыска Пётр Малахоўскі, які стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа, па вяртанні дадому выставіў медаль на аўкцыён, каб дапамагчы дзіцяці са злаякаснай пухлінай сятчаткі вока.
«Здароўе гэтага фантастычнага дзіцяці важней, чым мая барацьба за перамогу ў Рыа. Запрашаю ўсіх паўдзельнічаць у аўкцыёне, з вашай дапамогай маё срэбра можа стаць для яго больш каштоўным, чым золата», — паведаміў спартовец у Facebook.
За медаль Малахоўскі плануе атрымаць 6,6 тысячы еўра.
Каментары