У Расіі палічылі непрыстойнай рэкламу выставы Босха з фрагментамі яго карцін
Федэральная антыманапольная служба Расіі аштрафавала кампанію Artplay media на 100 тысяч рублёў (1500 даляраў) за размяшчэнне рэкламы з фрагментамі карцін Іераніма Босха на вуліцах Масквы.
Getty
На думку ведамства, частка постэраў, якія рэкламуюць выставу «Босх. Ажылыя ўяўленні», была неэтычнай.
«ФАС вынесла рашэнне прызнаць рэкламу непрыстойнай, а на кампанію Artplay media быў накладзены штраф у 100 тысяч рублёў і прадпісанне дэмантаваць усе постэры з выявай, з нагоды якой ішло разбіральніцтва», — гаворыцца ў паведамленні Artplay Media.
У рэкламных плакатах, якія ФАС палічыла непрыстойнымі, выкарыстоўваліся элементы трыпціха Босха «Сад зямных асалод».
Карціна, прысвечаная граху юру, змяшчае выявы катаванняў, пачвар і аголеных людзей.
artprojekt.ru
Выстава «Босх. Ажылыя ўяўленні» праходзіла ў Маскве рамках года Босха ў Еўропе, прымеркаванага да 500-годдзя з дня смерці мастака.
Нагадаем, раней у Санкт-Пецярбургу арганізатары былі вымушаныя прыкрыць галізну Давыда Мікеланджэла праз скаргу гараджанкі.
Каментары