Эканоміка55

Беларусь скараціла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію на 56%, ва Украіну — павялічыла на 64%

У першым паўгоддзі Беларусь істотна знізіла экспарт нафтапрадуктаў на расійскі рынак, але пры гэтым рэзка павялічыла іх пастаўкі ва Украіну, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.

Агульны экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у першай палове 2016 года практычна не змяніўся ў параўнанні са студзенем—чэрвенем 2015 года і склаў 8,9 млн. тон. У грашовым выражэнні беларускі экспарт нафтапрадуктаў на фоне зніжэння сусветных цэн скараціўся на 35% да 2,45 млрд. долараў.

Пры гэтым аб'ёмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў на суседнія рынкі былі істотна перагледжаныя.

Экспарт нафтапрадуктаў у Расію склаў 163,6 тыс. тон, скараціўшыся ў фізічным выражэнні на 56% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. У грашовым выражэнні экспарт зменшыўся на 62% да 53,3 млн. долараў.

Фота zhlobin-news.org.

Ва Украіну, наадварот, Беларусь істотна павялічыла экспарт нафтапрадуктаў: за студзень—чэрвень іх рэалізавана больш за 2,2 млн. тон (+64%). У выніку, нягледзячы на зніжэнне цэн, экспарт у грашовым выражэнні павялічыўся на 4% да 823,4 млн. долараў.

У ліпені ўкраінскія СМІ паведамлялі, што Беларусь прыпыняла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну з-за рашэння Расіі зменшыць пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Пасля непрацяглай паўзы пастаўкі на ўкраінскі рынак былі адноўленыя.

«Украіна застаецца для Беларусі самым ліквідным рынкам. Таму нават у выпадку абмежавання імпарту расійскай нафты Беларусь будзе зацікаўленая прадаваць нафтапрадукты Украіне проста таму, што за беларускае паліва мы плацім больш, чым іншыя пакупнікі», — заявіў у каментарыі БелаПАН Сяргей Куюн, дырэктар украінскай кансалтынгавай групы «А-95», якая спецыялізуецца на вывучэнні мясцовага рынку нафтапрадуктаў.

У ліпені Расія вырашыла скараціць на траціну пастаўкі нафты ў Беларусь. Падставай стаў рост запазычанасці Мінска за газ. Акрамя таго, Мінэнерга Расіі матывавала прынятае рашэнне тым, што беларускі бок не выконвае абавязацельствы па пастаўках нафтапрадуктаў на расійскі рынак. Меркавалася, што Беларусь паставіць ў 2016 годзе Расіі 1 млн. тон бензіну, аднак беларускі ўрад у пачатку гэтага года заявіў, што цэнавыя ўмовы паставак паліва на расійскі рынак Беларусі нявыгадныя.

Каментары5

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі10

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны3

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы15

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 3

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама6

Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА11

Нарэшце пойдуць дажджы

Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава2

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →