Свет2727

Расійскія СМІ распавядаюць пра планы затрыманых дыверсантаў «забіць турызм» у Крыме

«Коммерсантъ» даведаўся дэталі допыту затрыманых у Крыме дыверсантаў. З іх паказанняў вынікае, што яны рыхтавалі серыю выбухаў на курорце, каб пасеяць паніку сярод адпачывальнікаў і такім чынам «забіць турызм» на паўвостраве.

Фота nnm.me.

Затрыманыя ў Крыме дыверсанты планавалі арганізаваць у розных кропках паўвострава серыю невялікіх па магутнасці выбухаў, якія б пасеялі сярод іх паніку. Такім чынам яны планавалі «забіць турызм» у Крыме. Пра гэта піша ў чацвер газета «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са сведчаннямі затрыманых.

Паводле іх сведчанняў, здзяйсняць тэракты ў дачыненні да кіраўнікоў Крыма або на прамысловых аб'ектах яны не збіраліся.

Меркавалася арганізаваць у розных кропках курорта серыю невялікіх па магутнасці выбухаў, якія не павінны былі прывесці да гібелі людзей, а выклікаць паніку сярод адпачывальнікаў і, у рэшце рэшт, як выказаўся суразмоўца выдання, «забіць турызм».

З паказанняў затрыманых таксама вынікае, што выбухоўку павінна была даставіць другая група, якая ішла па іншым маршруце. Яна мусіла пакінуць выбухоўку і іншае ўзбраенне ў спецыяльна падрыхтаваным сховішчы.

Са слоў затрыманых, яны супрацоўнічалі з галоўным упраўленнем разведкі Мінабароны Украіны, дзе прайшлі дыверсійную падрыхтоўку. Таксама, паводле іх слоў, яны ўваходзілі ў адну з некалькіх груп, накіраваных ўкраінскай выведкай у Крым.

Крыніцы таксама распавялі, што большасць затрыманых апынуліся жыхарамі Крыма, у некаторых пры сабе былі расійскія пашпарты. Іх сапраўднасць яшчэ трэба будзе ўстанавіць, удакладнілі суразмоўцы газеты.

Раней крыніцы «Российской газеты» паведамілі, што затрыманыя ў Крыме дыверсанты планавалі падарваць трасу Сімферопаль — Ялта падчас перамяшчэння картэжаў кіраўніцтва рэспублікі і федэральных уладаў.

10 жніўня ФСБ Расіі паведаміла пра ліквідацыю ўкраінскай дыверсійнай групы і папярэджанне тэрактаў у Крыме. У заяве спецслужбы гаварылася, што група дыверсантаў была знойдзена ў горадзе Армянску ў ноч з 6 на 7 жніўня. Падчас перастрэлкі загінуў супрацоўнік ФСБ і вайсковец Мінабароны.

Кіеў усе абвінавачванні ў свой адрас адмаўляе. У Мінабароны і ў Галоўным упраўленьні выведкі Мінабароны Украіны назвалі паведамленні аб ўкраінскай дыверсійнай групе «правакацыяй» і «фэйкам». МЗС Украіны назваў падзеі ў Крыме «правакацыяй Крамля».

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы паведамленні ФСБ, абвінаваціў украінскія ўлады ў пераходзе да тэрору замест вырашэння канфліктных пытанняў за сталом перамоў. Ён назваў спробы ажыццявіць тэракты ў Крыме «дурной і бессэнсоўнай акцыяй».

Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка назваў абвінавачванні ў тэрарызме «фантазіямі».

Каментары27

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой7

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Беларуска апісала і сістэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой7

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Галоўнае
Усе навіны →