Грамадства2323

Лукашэнка: Калі ў настаўнікаў не будзе дастойнага статусу і зарплаты, дзяржава страціць найлепшыя кадры

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 жніўня, заслухоўваючы даклад аб ходзе прыёмнай кампаніі і падрыхтоўцы сістэмы адукацыі да новага 2016/2017 навучальнага года, перадае БелТА.

Фота gs.by.

«Пытанне статусу педагагічнага работніка, скажу дакладней — настаўніка, перш за ўсё сярэдняй школы, ужо набыло не проста грамадскае гучанне, а палітычнае. Па многіх прычынах. На настаўніку заўсёды ляжала цяжкая місія, і ніколі багатымі настаўнікі не былі. Не зусім багатыя яны і сёння. Але нагрузку на іх, у тым ліку палітычную, мы ўскладваем вялікую, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вазьміце парламенцкія выбары, нядаўнія прэзідэнцкія выбары: хто складаў аснову палітычнага ядра, якое праводзіла галоўную палітычную кампанію? Настаўнікі, урачы, дзяржаўныя служачыя. І сёння гэтыя катэгорыі грамадзян, якія забяспечваюць стабільнасць у нашай дзяржаве, неабгрунтавана, напэўна, пакрыўджаны. Але, перш за ўсё, настаўнік».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што далёкі ад папулізму «проста павысіць зарплату настаўнікам і кропка».

«Я не хачу так ставіць пытанне. Я хачу сказаць па-іншаму: сітуацыя з матэрыяльным забеспячэннем настаўніцтва далей нецярпіма, таму давайце настаўніка нагрузім настолькі, наколькі ён павінен быць загружаны, але будзем плаціць дастойную зарплату. Мы настаўніка не страцім: настаўнікі былі і заўсёды будуць. Але мы вымываем самыя моцныя кадры з сістэмы нашай адукацыі, перш за ўсё школы. Мы страчваем самых лепшых настаўнікаў», — дадаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што мы часта задаёмся пытаннем, чаму жанчын больш за ўсё сярод настаўнікаў.

«Здаўна мужчына — карміцель. І што, калі ён настаўнік, ён пракорміць сям'ю на гэту зарплату? Таму жанчына застаецца, а мужчыны ідуць шукаць новую, больш аплатную работу. Такім чынам мы страчваем мужчынскую частку нашага настаўніцтва. Гэта не зусім добра», — упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што статус настаўніка трэба павышаць.

«Перш за ўсё ён залежыць ад самога настаўніка. Таму давайце загружаць настаўніка такім чынам, каб сапраўды яго статус быў высокі. Каб у вёсцы і ў горадзе, асабліва ў вёсцы, настаўнік быў галоўнай дзеючай асобай, — звярнуў увагу ён. — З іншага боку, і дзяржава павінна падставіць сваё плячо. Гэта дрэнна, калі ўжо сёння настаўнік у добрых, сярэдніх гаспадарках мае палову зарплаты ад механізатара, даяркі. Гэта ненармальна. Таму гэта пытанне карэннае, цэнтральнае. Як бы мы ад яго ні адыходзілі, як бы мы сябе ні заспакойвалі, што настаўнікі не ставяць перад намі нейкіх матэрыяльных пытанняў, мы дакладна павінны разумець, што для кожнага чалавека гэта важны момант. А для настаўнікаў архіважны, паколькі іх сярэдняя заработная плата ніжэйшая, чым па краіне».

Каментары23

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ1

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу9

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў2

Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны2

Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі6

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →