Улада55

Ярмошына выказалася пра пакемонаў

Тыя людзі, якія захапляюцца віртуальнымі гульнямі і звяртаюць на іх больш увагі, чым на выбарчую кампанію, яшчэ няспелыя і хочуць сысці ў «віртуальную нерэальнасць».

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Так адрэагавала кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, на просьбу пракаментаваць меркаванне, што гульня Pokemon GO прыцягвае больш цікавасці, чым парламенцкая кампанія.

- Давайце не будзем казаць, што кожнай гародніне свой час. Людзі майго пакалення чуюць пра пакемонаў, як пра нешта экзатычнае, нават не ўяўляючы, што гэта такое. Таму іх натуральна больш цікавяць выбары, - заявіла Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 ліпеня.

На думку кіраўніка ЦВК, «усе гэтыя гульні» патрэбны няспелым людзям.

— Яны не нагуляліся. Цалкам магчыма гэта сыход у віртуальную «нерэальнасць». Што тычыцца цікавасці, сказаць, што ўсе выбаршчыкі ў адзіным парыве сочаць за маімі перадвыбарнымі выступамі, было б пераборам.

Каментары5

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →