Інцыдэнт адбыўся ў ноччу 28 ліпеня ў вёсцы Губічы Буда-Кашалёўскага раёна. Падчас сваркі мужчына абліў сужыцельку бензінам і паднёс запаленую запалку.
Жанчына ўспыхнула, а падпальшчык спалохаўся і пачаў збіваць з яе полымя, ён жа выклікаў і хуткую. 36-гадовую мясцовую жыхарку з тэрмічнымі апёкамі 2 і 3 ступені даставілі ў Буда-Кашалёўскую раённую бальніцу. Яе стан медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі. Самае небяспечнае, што агнём пашкоджаны верхнія дыхальныя шляхі.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 34-гадовы падазраваны на момант здзяйснення злачынства знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, цяпер мужчына затрыманы, у дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Замах на забойства».
Каментары