Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў зробіць рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць.
Кіраўнік урада наведае пляцоўку размяшчэння сонечнай электрастанцыі ТАА «Логан-Энерга», якая размяшчаецца на тэрыторыі былога аэрадрома Шчучынскага сельсавета. Там яму будзе паведамлена аб стварэнні працоўных месцаў на прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу ў раёне.
Таксама ў праграме паездкі наведванне ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», дзе будзе разгледжана пытанне аб мерах па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і зніжэння сабекошту прадукцыі за кошт правядзення мадэрнізацыі тытунёвага і цыгарэтных цэхаў.
Акрамя таго, Андрэй Кабякоў наведае СВК «Азёры Гродзенскага раёна», дзе азнаёміцца з ходам правядзення нарыхтоўкі кармоў і ўборкі збожжавых і зернебабовых культур.
Каментары