Ціхары спрабавалі прарвацца ў кватэру, жыхары якой далі засілкаваць мікрафон Вольскаму ФОТА
Звычайна ціхары адбіраюць генератар, і на мітынгах ці пікетах апазіцыі няма гукаўзмацнення. Аднак на выступе Лявона Вольскага гук быў добры — дзякуючы жыхарам дома на вуліцы Лабанка, 75. Яны падпісаліся за кандыдата Алеся Лагвінца і дазволілі яму засілкаваць апаратуру праз кабель, працягнуты са сваёй кватэры.
Да іх у кватэру сталі ламіцца асобы ў цывільным.
Яны адмовіліся назваць свае імёны карэспандэнту «Нашай Нівы». Іх было сем чалавек.
Жыхар кватэры, мужчына гадоў 50-ці з дзіцем, адмовіўся пусціць іх у кватэру.
Пасля прыходу журналістаў людзі ў цывільным рэціраваліся.
Каментары