Стаў вядомы час і месца развітання з віцэ-прэм'ерам, прафесарам Міхаілам Дземчуком.
Паніхіда адбудзецца ў чацвер (28 ліпеня) у КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5) з 11:00 да 12:00, паведамілі «Нашай Ніве» сваякі памерлага.
Пахаванне адбудзецца на Усходніх могілках Мінска з 13:20 да 14:00.
Былы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Міхаіл Дзямчук пражыў 70 гадоў.
Дзямчук нарадзіўся ў 1946 у вёсцы Дзявяткі Кобрынскага раёна.
Ён быў доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам і членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі.
Ён скончыў Белдзяржуніверсітэт у 1968. Працаваў тамсама ў лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем. У 1988 стаў міністрам народнай адукацыі БССР.
У 1989 як дэпутат прызначанага саветамі Вярхоўнага Савета БССР сваім выступам падтрымаў Закон аб мовах, які замацоўваў дзяржаўнасць беларускай мовы.
З 1991 — віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Кебіча. Ад 1994 да 2000 працаваў рэктарам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. А на 2000—2001 вярнуўся ва ўрад, ужо Ярмошына, віцэ-прэм'ерам.
З 2002 быў рэктарам Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.
-
«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця
-
«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне
-
Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ
Каментары