Улада3434

Прагноз: 110 кандыдатаў ад «вертыкалі», якія будуць абраныя ў парламент — ПОЎНЫ СПІС

Абноўлена: 110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — абноўлены спіс

* * *

«Аналізуючы спіс кандыдатаў у дэпутаты і іх пасады, лёгка прадказаць спіс будучых дэпутатаў. Важная не папулярнасць ці якасць кампаніі — важная пасада.

Ад 1996 года дэпутатамі нацыянальнага сходу ў Беларусі станавіліся толькі асобы, ухваленыя Адміністрацыяй прэзідэнта. Сістэма працуе без збояў», — такі тэкст быў апублікаваны ў «Нашай Ніве» ў 2012 годзе.

З таго часу не змянілася фактычна нічога. А значыцца, надышоў час скласці чарговы спіс. Як будзе выглядаць парламент-2016? Вось наш прагноз.

Інтрыг засталося некалькі.

Па-першае, статус прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Супраць Алега Гайдукевіча ўладных кандыдатаў не выстаўлена ўвогуле, а ў іншых намеснікаў старшыні партыі Яўгена Крыжаноўскага (акруга №28) і Анатоля Хішчанкі (№88) супернікі не надта статусныя.

Па-другое, ці ўхваленая кандыдатура Таццяны Караткевіч (№97)? Яе супернік — начальнік станцыі «Мінск пасажырскі».

Па-трэцяе, засталося некалькі акругаў, дзе відавочнай перавагі не мае ніводная з пасадаў (казаць пра вартасці кандыдата не выпадае).

У Барысаве змагаюцца дырэктары двух прадпрыемстваў (№62). Мяркуем, што пераможа Бараннік.

У Мінску спаборнічаюць дырэктары гімназіі і школы (№101) — абодва камуністы. Аднак статус гімназіі ўсё ж вышэй.

А на акрузе №108 намесніку дырэктара Інстытута гісторыі Вадзіму Лакізу супрацьстаіць кіраўнік праўладнага Беларускага фонда міра. Лакіза выглядае фаварытам — папярэдні раз з такой самай пасады быў абраны Марат Жылінскі.

І напрыканцы пра партыйнае прадстаўніцтва.

У парламенце будуць чацвёра камуністаў — цяперашняя дэпутатка Людміла Кубракова, а таксама навічкі Віталь Місявец, Віталь Уласевіч і, найхутчэй, Ганна Старавойтава.

Апроч таго, з'явяцца прадстаўнікі Беларускай патрыятычнай партыі (Мікалай Улаховіч і Леанід Брыч) і нават адна сяброўка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (Жанна Стаціўка).

Колькасць прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, як было згадана вышэй, складзе ад аднаго да трох чалавека.

Ніводнага сябра апазіцыйных партый у спісе няма.

акруга імя пасада
1 Брыч Леанід Рыгоравіч генеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар»
2 Мілашэўскі Валянцін Станіслававіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
3 Дашко Анатоль Міхайлавіч галоўны доктар Брэсцкага абласнога раддома
4 Базанаў Уладзімір Аляксандравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
5 Палітыка Вольга Сяргееўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
6 Якубовіч Таццяна Раманаўна першы прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
7 + Цупрык Леанід Аляксандравіч намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама
8 Стаціўка Жанна Уладзіміраўна намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама
9 Качына Леанід Іванавіч галоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»
10 Дарагакупец Юрый Іванавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
11 Ткачук Анатоль Уладзіміравіч старшыня Івацэвіцкага райвыканкама
12 Дземідовіч Васіль Мікалаевіч дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
13 Невар Ігар Леанідавіч галоўны доктар Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы
14 Колб Ігар Міхайлавіч дырэктар Гімназіі №3 Пінска
15 Рабкавец Іван Рыгоравіч дырэктар Пінскага аўтобуснага парка
16 Бабаловіч Аляксандр Сяргеевіч начальнік КУП «Брэстаблдарбуд» філіял «Столінскага ДРБУ-141»
17 Старынская Таццяна Аляксандраўна дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска
18 Занько Сяргей Мікалаевіч загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
19 Чакан Васіль Іванавіч начальнік Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 
20 Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
21 + Міраш Віктар Вікенцьевіч першы намеснік дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»
22 + Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч Старшыня Палаты прадстаўнікоў 
23 Мартынаў Ігар Феліксавіч ваенны камісар Віцебскай вобласці
24 Дзевятоўскі Вадзім Анатольевіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
25 Дабрыніна Людміла Анатольеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
26 Чудовіч Віталь Ігаравіч начальнік лакаматыўнага дэпо Оршы
27 Гуйвік Наталля Васільеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
28 Крыжаноўскі Яўген Анатольевіч намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
Юніцын Андрэй Юр'евіч начальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлеком»
29 + Зямчонак Сяргей Рычардавіч дырэктар ААТ «Паставымэбля»
30 Лукашоў Анатоль Іванавіч старшыня Дубровенскага райвыканкама
31 Корж Іван Аляксеевіч начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі
32 Шылаў Віталь Пятровіч намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам ААТ «Гомельскі ЗЛіН»
33 Леўшуноў Алег Фёдаравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
34 Ждановіч Павел Леанідавіч дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы
35 Гурскі Дзмітрый Міхайлавіч намеснік гендырэктара - дырэктар завода ККД ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»
36 Астапюк Алена Іванаўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
37 Навумчык Ала Аляксандраўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
38 + Васількоў Мікалай Андрэевіч начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама
39 + Кралевіч Ірына Мікалаеўна прарэктар па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
40 + Дзячэнка Вячаслаў Іванавіч галоўны спецыяліст Беларускага металургічнага завода
41 Адаменка Яўген Буніслававіч старшыня Мазырскага райвыканкама
42 Расоха Мікалай Фёдаравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
43 Пісанік Леанід Фёдаравіч старшыня Ельскага райвыканкама
44 Пірштук Баляслаў Казіміравіч намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама
45 Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
46 Філіповіч Галіна Васільеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
47 Чакан Святлана Уладзіславаўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
48 Сягоднік Аляксандр Іванавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў
49 Пацэвіч Сяргей Лявонцьевіч начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама
50 Русак Віктар Рамуальдавіч начальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «Гродна Азот»
51 Урублеўскі Анатоль Аляксандравіч дырэктар КУДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Гродна»
52 Даўгашэй Тамара Сяргееўна галоўны доктар Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра
53 Літвін Сяргей Іванавіч дырэктар Скідальскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя
54 Маркевіч Аляксандр Іванавіч начальнік Смаргонскай памежнай групы
55 Навумовіч Андрэй Мікалаевіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
56 Міхневіч Валянцін Уладзіміравіч першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі
57 Папко Вольга Мікалаеўна дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір»
58 Сопікава Ала Мікалаеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
59 Кавалько Адам Дзмітрыевіч старшыня Астравецкага райвыканкама
60 Саўка Валерый Іосіфавіч старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
61 Атрошчанка Пётр Аляксеевіч намеснік начальніка Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці
62 Бойка Рыгор Рыгоравіч дырэктар ААТ «СУ-153», Барысаў
Бараннік Васіль Міхайлавіч дырэктар «Градабудаўнік», Барысаў
63 Красоўская Тамара Пятроўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
64 Заблоцкі Дзмітрый Васільевіч намеснік генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі вытворчасці БелАЗ
65 Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
66 + Ніжэвіч Людміла Іванаўна намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання
67 Ражанец Валянціна Вітальеўна галоўны рэдактар газеты «Слуцкі край» і радыё «Весткі Случчыны»
68 Рыбак Андрэй Анатольевіч намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы ААТ «Беларуськалій»
69 Мурына Юлія Георгіеўна дырэктар Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
70 Жураўлёва Алена Васільеўна дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа
71 Лобач Юрый Аляксандравіч Генеральны дырэктар ААТ «Дарбудіндустрыя»
72 Канановіч Людміла Мікалаеўна намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама
73 Маркевіч Іван Станіслававіч кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама
74 Жыбуль Наталля Пятроўна дырэктар Вілейскай гімназіі №1 «Логас»
75 Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч старшыня Лагойскага раённага Савета дэпутатаў
76 Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч намеснік старшыні Мінаблспажыўсаюза
77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна урач-кардыёлаг, загадчык кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска
78 Рынейская Ірына Мікалаеўна начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама
79 Уласевіч Віталь Эдуардавіч начальнік зборачнага цэха №2 завода масавых шын ААТ «Белшына»
80 Кананчук Ігар Паўлавіч дырэктар ААТ «Бабуліна Крынка»
81 Кананчук Таццяна Пятроўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў
82 Колеснева Алена Пятроўна прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
83 Шматава Людміла Андрэеўна галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Чэрыкаўскага раёна
84 Марзалюк Ігар Аляксандравіч загадчык кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
85 Старавойтаў Аляксандр Генадзевіч галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі
86 Петрашова Вольга Уладзіміраўна намеснік старшыні Магілёўскага аб'яднання прафсаюзаў
87 Салаўёў Пётр Аляксандравіч галоўны інжынер ААТ «Магілёўхімвалакно»
88 Хішчанка Анатоль Пятровіч намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
Тарасенка Наталля Эдуардаўна намеснік дырэктара Кадзінскай сярэдняй школы
89 Калтуноў Мікалай Анісімавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
90 Гобараў Дзмітрый Дзмітрыевіч памочнік прэзідэнта - галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці
91 Няхайчык Аксана Уладзіміраўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
92 Курсевіч Валерый Віктаравіч дырэктар рысорнага завода ААТ «МАЗ»
93 Барадзеня Валерый Анатольевіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
94 Гайдукевіч Алег Сяргеевіч 1-ы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
95 Сайганава Таццяна Іванаўна намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Кандытарская фабрыка «Камунарка»»
96 Клімовіч Наталля Анатольеўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
97 Дрожжа Аляксандр Сяргеевіч начальнік станцыі «Мінск Пасажырскі»
Караткевіч Таццяна Уладзіміраўна дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка»
98 Камароўскі Ігар Сяргеевіч дырэктар ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод»
99 Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна галоўны ўрач РНПЦ отарыналарынгалогіі
100 Гайдук Аксана Вячаславаўна намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»
101 Старавойтава Ганна Валянцінаўна дырэктар гімназіі №31 Мінска
Круглік Юрый Віктаравіч дырэктар школы №56 Мінска
102 Кубракова Людміла Пятроўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
103 Місявец Віталь Рыгоравіч старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
104 Самуйлік Таццяна Уладзіміраўна намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БелПАУЦ
105 Дарафеева Ірына Аркадзьеўна загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў»
106 Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
107 Сокал Аляксей Уладзіміравіч першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «ЦУМ»
108 Лакіза Вадзім Леанідавіч намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук
Місько Максім Уладзіміравіч намеснік праўлення Беларускага фонда міра
109 Бобрыкаў Сяргей Валянцінавіч начальнік Ваеннай акадэміі
110 Захарава Лада Іванаўна дырэктар гімназіі №5

Плюсікамі адзначаныя безальтэрнатыўныя кандыдаты. Яны могуць не трапіць у парламент толькі калі патрапяць у няласку.

Каментары34

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

У Вялікабрытаніі судзяць групу грамадзян Балгарыі, якіх падазраюць у шпіянажы на Расію

Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?69

Лакалізавалі дакладнае месца знаходжання расійскага фільтрацыйнага лагера ў Нароўлі, у якім катавалі ўкраінскіх палонных15

Някляеў: Вельмі шмат было зроблена памылак — і ўладай, і апазіцыяй20

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →