У Сірыі загінулі двое вайскоўцаў з Расіі, перадае ТАСС са спасылкай на прэс-службу Мінабароны.
Загінулі члены экіпажа ўдарнага верталёта Мі-24 — лётчыкі-інструктары Рафагаць Хабібулін і Яўген Даўгін. Паведамляецца, што яны ляцелі на Мі-25, які знаходзіцца на ўзбраенні сірыйскіх войскаў.
Верталёт падбілі ў пятніцу, 8 ліпеня, калі ваенныя рабілі аблёт ў правінцыі Хомс. У той момант на ўсход ад Пальміры атрад баевікоў з ІД атакаваў пазіцыі ўрадавых ўзброеных сілаў.
Прарваўшы абарону, баевікі пачалі прасоўвацца ўглыб раёна. Верталёт вёў агонь па ісламістах і праз некаторы час зрасходаваў боекамплект. Пры развароце Мі-24 з расіянамі на борце быў збіты з зямлі баевікамі.
У паведамленні ведамства гаворыцца, што наступ ІД быў сарваны намаганнямі экіпажа верталёта, аднак на падмогу ніхто не прыйшоў, бо ў раёне не было рэзервовых падраздзяленняў сірыйскіх войскаў.
Каментары