Навука і тэхналогіі

Хакеры ўзламалі ісламскі сайт знаёмстваў Muslim Match

Хакеры выклалі ў адкрыты доступ персанальныя дадзеныя больш за 150 тысяч карыстальнікаў сайта анлайн-знаёмстваў Muslim Match.

У распараджэнні узломшчыкаў таксама аказаліся больш за 700 тысяч асабістых паведамленняў з сайта. У некаторых з іх, сярод іншага, абмяркоўваюцца праблемы шматжонства.

Пасля хакерскай атакі на сайце з'явілася паведамленне пра тое, што яго адміністратары працуюць над аднаўленнем рэсурсу і павышэннем ўзроўню бяспекі.

У адкрытым доступе аказаліся ў тым ліку імёны і электронныя адрасы карыстальнікаў, іх акаўнты ў Skype, сямейнае становішча і рэлігійныя перавагі.

На старонцы сайта ў фэйсбуку адзначаецца, што рэсурс прызначаны для «адзінокіх, разведзеных, аўдавелых мусульман, якія аб'ядноўваюцца для таго, каб абмяняцца ідэямі і знайсці партнёра для шлюбу».

Большая частка карыстальнікаў, чые дадзеныя былі выкрадзеныя, жывуць у ЗША, Брытаніі і Пакістане.

Праца сайта часова прыпыненая. Як чакаецца, ён зноў запрацуе пасля заканчэння святога для мусульман месяца Рамадан.

Каментары

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам3

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі2

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку11

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца44

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы11

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам3

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →