Грамадства33

Абітурыентам-адвентыстам не дазволілі здаць ЦТ у рэзервовы дзень

Адвентысты сёмага дня, якія не з'явіліся на ЦТ у суботу, не змогуць прайсці тэставанне ў рэзервовы дзень. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні рабочай групы па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзе разглядаліся праблемныя пытанні, звязаныя з правядзеннем уступнай кампаніі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адным з пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, стаў зварот старэйшага біскупа (старшыні) РРА «Канферэнцыя цэркваў хрысціян адвентыстаў сёмага дня ў Рэспубліцы Беларусь» Вячаслава Бучнева з просьбай даць магчымасць прыхаджанам яго царквы, якія па рэлігійных перакананнях не з'явіліся на цэнтралізаванае тэставанне ў суботнія дні (18 чэрвеня — біялогія і 25 чэрвеня — замежная мова), прайсці тэставанне ў рэзервовы дзень.

«У ранейшыя гады дзяржкамісія ішла насустрач такім абітурыентам і ў парадку выключэння давала падобную магчымасць, якая не можа трактавацца як штогадовая норма. Пра гэта, а таксама пра тое, што падобныя звароты надалей дзяржкамісіяй разглядацца не будуць, царква была пісьмова папярэджаная летась, — звярнулі ўвагу ў прэс-службе. — У рэспубліцы ўстаноўлены адзіны парадак правядзення цэнтралiзаванага тэставання, які не можа падладжвацца пад асаблівасці ўсіх веравызнанняў».

Падставамі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні ў рэзервовы дзень, адзінымі для ўсіх абітурыентаў, з'яўляюцца толькі «хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць удзелу ў цэнтралізаваным тэставанні і пацверджаныя дакументальна» (пункт 16 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2006 года №714).

Таксама адзначалася, што ўступныя выпрабаванні з'яўляюцца пачатковым этапам атрымання вышэйшай адукацыі. Пры навучанні прадугледжана правядзенне вучэбных заняткаў і практыкі ў тым ліку ў суботнія дні.

У сувязі з гэтым было прынята рашэнне адмовіць Вячаславу Бучневу ў задавальненні яго просьбы.

Каментары3

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў2

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне ганяліся за таксістам-камікадзэ. Ён абганяў па дзвюх палосах на сустрэчцы

«Неверагодна, што дзяржТБ можа так адкрыта хлусіць». Чалавек, якога БТ назвала куратарам японскага шпіёна, пракаментаваў сітуацыю2

Чаму ў верасні 2023 Зямля дзевяць дзён вібравала2

У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімой

Шнобель-2024: хто здольны дыхаць праз анус, як аддзяліць п'яных чарвякоў ад цвярозых і ці можна голуба выкарыстаць для навядзення ракет5

«Манчэстэр Сіці» прэзентаваў футбольную форму ў гонар першага альбома Oasis

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго14

Жыхар Пецярбурга памёр пасля ўкусу чалавека6

Загінуў інспектар магілёўскай абласной ДАІ. Яму было 27 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў2

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Галоўнае
Усе навіны →