Турэцкія ўлады не плануюць дазваляць Расіі выкарыстоўваць авіябазу Інджырлік для барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава», заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу.
«Мы казалі, што гатовыя супрацоўнічаць з Расіяй у барацьбе супраць ДАІШ (іншая назва зкстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава). Я не казаў нічога пра расійскія самалёты на базе Інджырлік», — цытуе Чавушаглу Рэйтэр.
Паводле яго слоў, турэцкая прэса няслушна зразумела яго словы, і памылка трапіла і ў расійскую прэсу.
Да гэтага турэцкія СМІ прыводзілі такую цытату з інтэрв'ю: «Для тых, хто хоча далучыцца да актыўнай барацьбы з ДАІШ, мы адкрылі авіябазу Інджырлік. Чаму б не супрацоўнічаць з Расіяй, гэтая тэрарыстычная арганізацыя - вораг для ўсіх, і мы павінны змагацца з ёй».
Каментары