Культура44

Памёр былы кіраўнік беларускай оперы Сяргей Картэс

На 82-м годзе жыцця памёр кампазітар Сяргей Картэс.

Сяргей Альбертавіч Картэс нарадзіўся 18 лютага 1935 у Чылі. Сям'я маці ў свой час эмігравала з Расійскай імперыі ў гэтую краіну, а бацька быў чылійцам.

У 1947 годзе сям'я папрасіла савецкае грамадзянства. Прыезд у СССР стаў магчымым ў 1955 годзе, месцам пражывання быў вызначаны Мінск.

Сяргей Картэс скончыў Беларускую кансерваторыю (1962). З 1966 г. — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я.Купалы. З 1972 г. музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 1996—2002 гадоў з'яўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязана адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.

Каментары4

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Усе навіны →
Усе навіны

Панядзелак стаў самым гарачым днём у гісторыі назіранняў

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў12

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Галоўнае
Усе навіны →