Беларусь у лідарах па інфляцыі ад пачатку года сярод краін былога СССР
Беларусь заняла першае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэнаў у студзені-маі 2016 года, паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
За пяць месяцаў спажывецкія цэны ў краіне выраслі на 7%.
Далей ідуць Азербайджан (6,7%), Украіна (5,2%), Казахстан (4,2%), Расія (2,9%), Таджыкістан (2,7%), Эстонія (1,5%), Латвія (1,2%), Літва (0,9%) і Малдова (0,3%).
Цэны знізіліся ў Грузіі (на 0,3%), Арменіі (на 0,6%) і Кыргызстане (на 1,8%).
У Туркменістане апублікаваныя дадзеныя толькі за першы квартал (рост цэнаў склаў 0,57%).
Няма звестак па Узбекістане.
У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны павялічыліся за студзень-май на 1,08%.
Па выніках студзеня Беларусь была трэцяй па павелічэнні цэн (1,9%), за студзень-люты — другой (4,8%), першага квартала - другой (5,7%), студзеня-красавіка — таксама другой (6,4% ).
У траўні 2016 года Беларусь з ростам цэнаў на 0,5% падзяліла другое месца з Казахстанам.
На першай пазіцыі Латвія (0,6%). Далей — Расія (0,4%), Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан (па 0,2%), Украіна і Эстонія (па 0,1%). Кошты не змяніліся ў Літве, знізіліся ў Азербайджане (на 0,1%), Грузіі (на 0,4%) і Арменіі (на 0,7%)
Каментары