Здарэнні4545

Хлопец, які ўпаў з даху на Кастрычніцкай плошчы — паэт Ігар Канановіч. Самагубства?

Яму было 33 гады.

Дакладныя абставіны здарэння пакуль невядомыя. Цела Ігара Канановіча знайшлі на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Энгельса, паводле сведчання відавочцаў, ён зваліўся з даху дома №23 па праспекце Незалежнасці.

Цела ляжала на даволі значнай адлегласці ад будынка, і на ім была невялікая сумка цераз плячо. Дактары ўратаваць хлопца ўжо не змаглі.

«Жыві, калі варта жыць, і памры, калі варта памерці», — стаіць эпіграфам да ягонай старонкі Укантакце.

Ноччу з 18 на 19 чэрвеня Канановіч пакінуў на сваёй старонцы «Укантакце» верш Сяргея Ясеніна «Не жалею, не зову, не плачу». Гэты допіс стаў апошнім.

«Следчыя правяраюць усе абставiны здарэння. Разглядаецца сярод iншых i версiя пра самагубства. Прызначаны экспертызы, праведзены агляд месца здарэння, апрошваюцца вiдавочцы. Аб вынiках паведамiм», — пракаментавалі здарэнне ў Следчым камітэце.

Вядома, што для яго знаёмых здарэнне стала нечаканасцю. Але па некаторых допісах можна зрабіць выснову, што Ігар перажываў не самыя лепшыя часы — былі праблемы з працай. Ён пісаў, што знайсці нармальную працу не атрымліваецца, а яго грашовыя запасы амаль скончыліся. Да таго ж, праз тыдзень скончваўся тэрмін арэнды пакоя.

«Не жыццё, а марудная, здзеклівая трагедыя. Яно цяпер развальваецца па кавалках, як безнадзейна запушчаны хворы зуб. Амаль тры гады таму пачаў свой чарговы паход па чалавечы лёс, але сёння я адкінуты не тое што назад, а далёка за лінію таго старту. Нельга, канечне, не падзякаваць тутэйшай бяздарнай уладзе — яна і стварыла гэтае канцэнтравана ёлкае, атрутнае асяроддзе, у якім, падобна да майго, распаўзаюцца мільёны беларускіх лёсаў… Што рабіць, не ведаю; ад промахаў і тупікоў, ад махляроў і скнараў стаміўся. Хаця па-ранейшаму сцвярджаю, што «Беларусь — не самы горшы філіял Пекла на Зямлі», — за 3 дні да трагедыі пісаў Канановіч у літаратурнай суполцы «Электрычка «Мінск — Гарадзея», якой ён кіраваў.

Спачуванні з прычыны смерці выказаў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

«ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», сябры і аднадумцы выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Ігара. Смуткуем разам з вамі. Трагічны сыход Ігара — вялікая страта і для нас, і для Беларусі», — гаворыцца ў спачуванні.

Развітанне з Ігарам адбудзецца заўтра, 21 чэрвеня, на яго малой радзіме, па адрасе: горад Клецк, вул. Перамогі, д. 93 кв. 28. 

Ігар Канановіч родам з Клецка. Скончыў філфак БДУ. З 2008-га па 2013 год ён выкладаў мову і літаратуру ў Сіняўскай і Карацкай школах Клецкага раёна. Пасля жыў у Мінску, пэўны час працаваў грузчыкам у гіпермаркеце, здымаў пакой у Бараўлянах. У 2015 годзе ён быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Верасень», «Літаратурная Беларусь». Аўтар кнігі паэзіі «Астэроід» (2015), якая намінавалася на прэмію імя Максіма Багдановіча «Дэбют».

Ігар Канановіч. Астэроід

Хай вабяць зноў магутных зорак галасы —
Не даспадобы мне сістэм трывалых межы.
Я — астэроід. Я — Сусвету блудны сын.
Я ў вечным пошуку. Жыву, а не залежу.

Непадуладная фантазіі краса
Перада мной. Майго жыцця святая мэта.
Я — астэроід. Валацуга і карсар.
І, можа, толькі геніяльная камета

Мяне прымусіла б нядоўга паслужыць.
Але парушыцца чарговая прысяга…
Я — астэроід. Я інакш не ўмею жыць.
І гімнам вольнаму — нянавісць і павага…

Я — астэроід. Незалежны, моцны рух.
Я — скамянелая энэргія палёту.
І, гравітацыі чужой парваўшы круг,
Ператвараюся ў свабоды вечнай ноту…

Каментары45

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто абараняў Рыка Крыгера2

Як Байдэн прымаў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША. Хроніка выходных1

Расійскі след у шалёна папулярнай гульні Hamster Kombat усё больш відавочны1

На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Іспаніі, Партугаліі, Германіі і іншых краін13

У Расіі дзве дзяўчыны загінулі падчас квэсту — аніматар абліў іх газай, выпадкова падпаліў і ўцёк6

Ілюстратарку з Брэста асудзілі за данаты палку Каліноўскага на шэсць гадоў

Пад Бабруйскам на трасе добра насыпала граду

У Мінску за пратэсты будуць судзіць мужа і жонку. У іх трое дзяцей4

«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →