Усяго патроху

Экапчальнік у Полацкім раёне прапануе турыстам сон на вуллях і ўрокі пчалярства

Школа юных пчаляроў і турыстычны аб'ект па сумяшчальніцтве адкрыецца ў Полацкім раёне, паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

wonderopolis.org

Адкрыццё новага турыстычнага аб'екта з адукацыйнымі функцыямі — экапчальніка «Сакрэты здароўя» ў вёсцы Булаўкі — адбудзецца 11 чэрвеня. На тэматычным свяце дзеці даведаюцца пра сакрэты тэхналогіі вытворчасці мёду, паўдзельнічаюць у інтэрактыўных праграмах з «жывой» полацкай пчолкай, пазнавальных гульнях, майстар-класах. Запрошаныя на адкрыццё і кіраўнікі турыстычных арганізацый, экскурсаводы, прадстаўнікі турбізнэсу.

«Аб'ект унікальны ў сваёй сферы: ён стане месцам прыцягнення турыстаў, якім тут прапануюць аздараўленчы сон на пчаліных вуллях — дакладней, у доміку на ляжанцы, пад якімі яны размешчаныя», — адзначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей Клінішоў.

Як сцвярджаюць арганізатары, аздараўленчы эфект гэтага прыёму апітэрапіі заключаецца ў тым, што чалавечае энергетычнае поле чысціцца ад напластаванняў негатыўнай энергіі. Здымаюцца энергетычныя блокі і заціскі, якія выклікаюць розныя хваробы цела. А ўсё таму, што пчолы ствараюць вакол сябе аздараўленчае біяполе. Двухгадзінны сон на вуллях роўны 8 гадзінам звычайнага сну і ўзмацняе біяполе чалавека ў 5 разоў. Цяпло, якое ідзе ад гнязда пчол, расслабляе мышцы спіны, паляпшае кровазварот, здымае болі і аздараўляе хрыбетнік.

Акрамя таго, полацкі экапчальнік «Сакрэты здароўя» комплексна прапануе навучальныя мерапрыемствы аб тэхналогіях вытворчасці мёду і жыццядзейнасці пчол, майстар-класы па лозапляценні ў спецыяльна абсталяваным пакоі, пачастунак мядовымі прадуктамі. Дадзеныя мерапрыемствы з'яўляюцца кампанентам мясцовай ініцыятывы «Умацаванне патэнцыялу сумесных ініцыятыў у сельскай мясцовасці Полацкага рэгіёну праз укараненне ўнікальных методык аздараўленчага сну на пчаліных вуллях як эфектыўнага сродку рэлаксацыі і прафілактычнага лячэння грамадзян і інавацыйнага турыстычнага прадукту» Праекта EC/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».

Каментары

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →