Літаратура11

Памёр літаратурны крытык і перакладчык Уладзімір Анісковіч

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Віктар Шніп.

«Патэлефанавала дачка Уладзіміра Анісковіча і паведаміла, што памёр бацька. 25 кастрычніка Уладзіміру Ігнатавічу было б 84 гады, — напісаў ён.

— Нарадзіўся ён у вёсцы Гасцілавічы на Лагойшчыне. Да заканчэння журфака адзінаццаць гадоў працаваў кіроўцам тралейбуса.

Апошнім ягоным месцам працы было выдавецтва «Юнацтва», дзе спадар Уладзімір стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі за складанне казак народаў СССР.

Анісковіч добра валодаў балгарскай мовай і шмат з яе перакладаў і быў на перакладчыцкай ніве адным з галоўных (па ягоных словах) канкурэнтаў у свайго земляка Ніла Гілевіча. Я з Уладзімірам Анісковічам пазнаёміўся ў пачатку 90-х у Доме творчасці «Іслач». Мы кожны дзень з ім хадзілі па Ракаўскіх лясах. Я збіраў для дзяцей ягады, а Уладзімір Ігнатавіч вязаў венікі для лазні, якую вельмі любіў.

З ім было цікава паразмаўляць. Ён быў шчырым і часам наіўным, як хлапчук.

Нягледзячы на тое, што Анісковіч па ўзросту быў для мяне, як бацька, аднак ён са мной кантактаваў, як з аднагодкам. Нават раіўся ці варта яму другі раз жаніцца, і я сказаў, калі кахаеце адзін аднаго, то чаму б і не зрабіць гэта. На жаль, пасля «Іслачы» мы сустракаліся ўсё радзей і радзей, і цяпер тут на гэтым свеце ўжо ніколі разам не парадуемся жыццю…»

Злева направа: пісьменнікі Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Анісковіч ў рэдакцыі «Літаратура і Мастацтва», 1979 год, SPUTNIK/ Яўген Коктыш

Каментары1

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам5

На Растоўскай АЭС адбыўся выбух і Расію накрыла хваля радыяцыі? Паспрабавалі разабрацца1

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →