Грамадства11

Асцярожна, цыкута! Адпачынак на прыродзе можа стаць смяротным

Прыйшло лета. Усе пацягнуліся на прыроду, на прыгожыя беларускія азёры, у лясную цішу… Але адпачынак можа абярнуцца трагедыяй. Калі пра небяспекі экзатычных краін усе вандроўнікі імкнуцца даведацца загадзя, то свая беларуская тэрыторыя ў свядомасці людзей выглядае прыязнай. Але гэта не заўсёды так.

geo-plant.ru

Клімат у нас умераны, таму атрутныя расліны на кожным кроку не трапляюцца. Але гэта не значыць, што іх няма. Паводле ацэнак навукоўцаў, толькі ў Мінскай вобласці зарэгістравана 36 відаў атрутных раслін.

Адна з найбольш небяспечных раслін — цыкута

Яна ж — віхаг шалей (рас. вех ядовитый, кошачья петрушка, вяха, омег, омежник, водяная бешеница, водяной болиголов, мутник, собачий дягиль). Яна распаўсюджаная на тэрыторыі ўсёй Беларусі. У 2013 годзе цыкута была заўважаная на Блакітных азёрах у Мядзельскім раёне, калі ад атручвання ёю проста на месцы за 40 хвілін памёр байдарачнік Міхаіл Шарамет.

fishtour.by

Расліна выглядае бяскрыўдна і яе лёгка зблытаць са звычайнымі травамі. Усе прадстаўнікі сямейства парасонавых для неадмыслоўца выглядаюць аднолькава — што кроп, што кмен, што баршчэўнік, што цыкута. Але ў тым і падступства: ні выгляд, ні смак, ні пах нічым не выдаюць смяротную пагрозу. У цыкуты прыемны маркоўны пах, смачнае карэнішча, якое нагадвае бручку або рэдзьку і нагадвае вадзяны тапінамбур.

Дзеянне гэтай расліны пачынаецца праз некалькі хвілін: яе яд выклікае млоснасць, ваніты і колікі ў ніжняй частцы жывата, хісткую хаду, пену з рота, а прыпадкі і курчы могуць скончыцца паралічам і смерцю.

fishtour.by

Расце цыкута ў балоце, брудзе, цяжкадаступных і гразкіх месцах. Здавалася б, яна сама хаваецца ад вачэй. Але знайсці яе ўсё роўна можна. І гэтая знаходка можа стаць апошняй. Бо чалавек можа загінуць толькі ад аднаго дотыку да расліны. Дастаткова пасля гэтага не памыць рукі перад ежай, каб памерці ў пакутах.

Сімптомы атручвання

Яд цыкуты дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму. Для смяротнага зыходу дастаткова, каб на скуру патрапіла трохі яе соку. Да сімптомаў атручвання, якія выяўляюцца адразу на месцы, адносяць горыч у роце, боль у жываце, перарывістае дыханне.

medgrasses.ru

Калі раптам такое адбываецца, трэба адразу ж на месцы любымі сродкамі выклікаць ваніты. Пасля чаго пастарацца трапіць у бальніцу для прамывання страўніка. Калі раптам на прыродзе ў вас або ў дзіцяці закружылася галава, з'явіліся панос або ваніты, трэба неадкладна выклікаць хуткую дапамогу.

Калі не есці грыбы ў лесе дзеці яшчэ сяк-так бываюць прывучаныя, то на расліны, і, тым больш, на «кветачкі», такое правіла звычайна не распаўсюджваецца. Таму лепш у лесе і на азёрах наогул нічога не выкопваць з зямлі і не есці і траву ў рот не браць. І на незнаёмай тэрыторыі не спускаць з дзяцей вачэй.

travnikya.ru

Каментары1

  • Сергей
    30.10.2023
    [Рэд. выдалена]

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?9

Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета29

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА2

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго1

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў10

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →