Эксперты Музея археалогіі Лондана знайшлі 400 пакрытых воскам драўляных таблічак, з дапамогай якіх вялі перапіску жыхары рымскай Брытаніі.
Тут і ніжэй фота: MOLA
Знаходка зробленая падчас земляных работ у фінансавым цэнтры Лондана на месцы будпляцоўкі для новай штаб-кватэры кампаніі Bloomberg.
З гэтых таблічак археолагам на дадзены момант удалося расшыфраваць 87 штук.
На адной з іх стаіць дата: 8 студзеня 57 года нашай эры. Гэтая таблічка, як кажуць навукоўцы, з'яўляецца самым старым рукапісным дакументам, якія адносяцца да гісторыі Лондана.
Яшчэ адна таблічка, на думку археолагаў, адносіцца да 65-80 гадоў нашай эры. На ёй пазначаны адрас: «Лондан, Магонціусу» - гэта самая старая згадка горада, які рымляне называлі Ландыніумам.
Таблічкі ўяўляюць з сябе дзелавую карэспандэнцыю: іх аўтары просяць аб розных пазыках, напрыклад, вярнуць даўгі або выдаць крэдыты.
Мяркуючы па гэтых таблічках, у той час Лондан засялялі прадпрымальнікі і салдаты — у асноўным выхадцы з Галіі і басейна ракі Рэйн.
Таблічкі былі знойдзеныя на дне ракі Уолбрук, рэчышча якой цяпер праходзіць па падземных тунэлях.
Каментары