Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента (ч.2 арт. 162 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Каля 16 гадзін 31 мая ў дзіцячай паліклініцы №1 Гродна пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць адзёру, паратыту і краснухі рэзка пагоршыўся стан здароўя ў 6-гадовай дзяўчынкі, жыхаркі абласнога цэнтра. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, яна памерла ў прысутнасці сваёй маці.
Следчыя правялі агляд месца здарэння. У ходзе яго канфіскаваны ампулы з вакцынамі, выкарыстаныя ампулы і шпрыцы, а таксама медыцынскія прэпараты з кабінета прышчэпак. Акрамя таго да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны для вывучэння ўся медыцынская дакументацыя, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцын.
Прызначана судова-медыцынская і шэраг іншых экспертыз. Дапытваюцца медыцынскія работнікі паліклінікі, пацыенты.
Меры стрымання да медыцынскіх работнікаў не ўжываліся. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Каментары