Грамадства2626

Памёр эканаміст і чыноўнік Андрэй Тур

У аўторак у Мінску на 63-м годзе жыцця пасля сур'ёзнай хваробы памёр Андрэй Тур.

Андрэй Тур быў сярод найвышэйшых службовых асоб краіны з 1995 года. Ураджэнец Ленінграда і выпускнік мінскага наргаса, які абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 27 гадоў, а доктарскую — у 39, заняў пасаду намесніка міністра эканомікі. Ён быў адным з доўгажыхароў сярод намеснікаў міністра, займаючы гэтую пасаду да лістапада 2011 года. Міністры эканомікі мяняліся, а прафесар Тур заставаўся намеснікам.

На пытанне: «Чаму Тура не мяняюць?» Эксперты давалі адназначны адказ: «Першае — высокая кваліфікацыя. Другое, а можа, самае галоўнае, — толькі ён мог паднесці непапулярныя эканамічныя рашэнні як прагрэсіўныя».

Андрэй Тур выступаў за шэраг ініцыятыў, у прыватнасці, не без яго ўдзелу пабачыла свет прэзідэнцкая дырэктыва №4 аб лібералізацыі. Яго часта можна было бачыць на мерапрыемствах, арганізаваных бізнес-саюзамі. Ён ахвотна ішоў на дыялог з прадстаўнікамі дзелавых колаў.

У 2011-м годзе Тура прызначылі намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы яго на гэтую пасаду, заклікаў да пераменаў, адзначыўшы, што эканамічны блок у Адміністрацыі прэзідэнта павінен не дубляваць дзейнасць урада, а набыць палітычную афарбоўку. Гэтую пасаду Тур страціў пры канцы 2013-га, пасля прэзідэнцкага разносу на «Барысаўдрэве».

Крытыку ў інтэрнэце ў свой час выклікала парада Тура «жыць па сродках».

У апошнія гады Андрэй Тур быў загадчыкам кафедры ў БНТУ, нядаўна перанёс аперацыю на сэрцы.

У Тура засталіся жонка і дачка.

Каментары26

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →