Кіно22

Курэйчык здыме камедыю пра моладзь пад рабочай назвай «Партызанфільм»

Беларускі драматург і рэжысёр Андрэй Курэйчык абвясціў пра пачатак працы над новым незалежным кінапраектам — паўнаметражнай маладзёжнай камедыяй пад рабочай назвай «Партызанфільм».

Як паведаміў Курэйчык на сустрэчы з журналістамі 31 мая, у чэрвені будзе сабраная здымачная група, здымкі плануецца пачаць у жніўні для выканання амбіцыйнай мэты — выйсці ў навагодні кінапракат.

«Я ўпэўнены, што, калі мы паспеем выпусціць фільм да новага года, ён будзе паспяховым і цалкам акупіцца, — сказаў сцэнарыст і рэжысёр карціны Курэйчык. — Пасля нашага мінулага праекта «ГараШ «мы ўлічылі ўсе памылкі, падлічылі ўсе шышкі. Калі першы беларускі незалежны фільм мы знялі за чатыры дні, то новы будзем здымаць не менш за 15, раней запусцім маркетынг. Здымкі будуць праходзіць у Мінску, Брэсце і паміж імі. Магчыма, паспеем нават да «Лістапада».

Паводле слоў рэжысёра, фільм задумваецца як эксцэнтрычная маладзёжная камедыя, лёгкая, забіяцкая і вельмі хуліганская. Яна аб прыгодах трох маладых людзей у пошуках хуткіх і лёгкіх грошай у духу амерыканскага «Хлапечніка ў Вегасе», пра тое, як праграміст, бізнэсмен і студэнтка ў Беларусі здымаюць фільм пра вайну.

«Нашу краіну пачынаюць успрымаць як нейкую, хацеў сказаць, памыйніцу, але скажу кінафабрыку ваеннага кінематографа Нібыта мы больш нічога не ўмеем, і гэта наш твар і ідэнтычнасць. А гэта няпраўда, мы ўмеем многае», — сказаў ён.

«Як звычайна мы пачынаем без грошай, але спадзяёмся знайсці партнёраў, — сказаў Курэйчык. — Будзем шукаць сродкі таксама ў сацсетках, на платформе talaka.by».

Паводле яго слоў, галоўная мэта каманды кінематаграфістаў — стварыць у краіне сістэму пракату незалежнага паўнаметражнага беларускага кіно.

«Хачу, каб наша творчае аб'яднанне гарадскіх вар'ятаў кінематаграфістаў «Безбуслоу артс» раз у год выпускала карціну пра беларусаў і для беларусаў, каб беларускае незалежнае кіно прысутнічала на шырокім экране», — заявіў рэжысёр.

Аўтары фільма абяцаюць ужо ў канцы чэрвеня прадставіць публіцы склад здымачнай групы, акцёраў і зацверджаную назву.

Каментары2

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы заўважылі чарговую незвычайную гародніну

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы10

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху1

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →