Хілары Клінтан

Барак Абама

Сэнатар Барак Абама упэўнена перамог на першасных выбарах кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў штаце Паўночная Караліна , ягоная суперніца Хілары Клінтан зь мінімальным адрывам здабыла перамогу ў Індыяне .

У Паўночнай Караліне Абама набраў 56 адсоткаў галасоў супраць 42 атрыманых Клінтан. Гэтая перамога разглядаецца як важны крок да вылучэньня Абамы кандыдатам у прэзыдэнты.

Наступнае галасаваньне адбудзецца 13 траўня ў штаце Заходняя Віргінія .

Рэспубліканская партыя ўжо вызначыла свайго кандыдата на восеньскіх прэзыдэнцкіх выбарах — гэта сэнатар Джон Маккейн.

Паводле Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0