Улада1313

Эксперт: Фарміраваннем палітыкі ЗША ў адносінах да Беларусі займаецца Пентагон

Важнасць наладжвання прамога дыялогу Беларусі з ЗША абумоўленая ростам ваеннай прысутнасці каля беларускіх межаў. Такую думку выказаў журналістам старшы навуковы супрацоўнік Джэймстаўнскага фонду (ЗША) Уладзімір Сокар 5 мая ў межах канферэнцыі «Мінскі дыялог — асэнсаванне міжнароднай бяспекі Беларусі».

Ён зазначыў, што ва ўрадзе ЗША вельмі мала людзей займаецца беларускай тэматыкай, «бо на знешнепалітычным парадку дня гэта адно з найменшых пытанняў».

«Фарміраваннем палітыкі ў адносінах да Беларусі займаецца Пентагон, але гэта не таму, што мы разглядаем Беларусь з ваеннага пункту гледжання, а таму, што мы прымаем да ўвагі заклапочанасць краіны, улічваючы яе становішча на стыку інтарэсаў двух ваенна-палітычных блокаў», — сказаў амерыканскі даследчык.

У сувязі з гэтым Сокар згадаў нядаўні візіт у Мінск прадстаўніка Пентагона Майкла Карпентэра (намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр наведаў Беларусь 28—30 сакавіка), асабліва адзначыўшы той факт, што яго прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка, «нягледзячы на тое, што па пратаколе ён не павінен быў прымаць службовую асобу ЗША падобнага рангу». «Сам факт таго, што ён [Карпентэр] быў прыняты прэзідэнтам, азначае, што Беларусь хоча наладзіць з Вашынгтонам прамы кантакт», — лічыць даследчык. На яго думку, «усё большая важнасць падобнага непасрэднага дыялогу вынікае з таго, што з'яўляецца ўсё больш ваеннага кантынгенту, размешчанага каля межаў Беларусі з абодвух бакоў».

У гэтай сітуацыі вельмі важна, каб Беларусь захоўвала нейтралітэт і баланс паміж двума блокамі, падкрэсліў амерыканскі эксперт. «Гаворачы пра нейтралітэт, я маю на ўвазе тое, што на тэрыторыі Беларусі няма размешчаных баявых адзінак, якія прымусілі б памежныя дзяржавы адчуваць пагрозу», — растлумачыў Сокар.

«Важна разумець, што час экспарту дэмакратый, каляровых рэвалюцый і змены рэжымаў ужо прайшоў, — заявіў даследчык. — Захад, нарэшце, апрытомнеў, наступае разуменне таго, што важна паважаць выбар кожнай краіны на яе шляху да суверэнітэту.

Цяпер на Захадзе ўсё больш разумеюць, што каменем спатыкнення ў станаўленні дзяржаўнасці і незалежнасці з'яўляецца стабільнасць». «Гэта асабліва пацвярджаецца сітуацыяй ва Украіне, і гэтага разумення заходнім палітыкам не хапала на працягу апошніх дзесяці гадоў», — дадаў эксперт Джэймстаўнскага фонду.

Міжнародная канферэнцыя «Мінскі дыялог: асэнсаванне міжнароднай бяспекі Беларусі» арганізаваная беларускай экспертнай групай «Мінскі дыялог» пры падтрымцы Джэймстаўнскага фонду (ЗША) і фонду імя Адэнаўэра (Германія). У форуме ўдзельнічаюць некалькі дзясяткаў экспертаў з Беларусі, ЗША і еўрапейскіх краін.

Каментары13

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці8

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці8

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →