Сёння на 92-м годзе жыцця памёр народны артыст Украіны, легендарны оперны спявак і рэжысёр Дзмітрый Гнацюк, паведамляюць інфармагенцтвы.
За сваё творчае жыццё ён выканаў звыш за 50 складаных і вялікіх роляў у оперных спектаклях, сярод якіх партыя Султана ў «Запарожцы за Дунаем», Энея ў «Энеідзе», Астапа ў «Тарасе Бульбе». Усяго ў яго рэпертуары 85 твораў нацыянальнай і сусветнай класікі.
Сярод рэжысёрскіх работ Гнацюка — вядомыя ўсім свеце пастаноўкі опер «Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка», «Запарожац за Дунаем», «Пікавая дама», «Мазепа», «Сарочынскі кірмаш».
Развітанне з выканаўцам хітоў 1960-х «Два колеры», «Рідна маты моя» і «Кіеве мой» адбудзецца 4 мая, затым ён будзе пахаваны на Байкавых могілках у Кіеве.
Гнацюк нарадзіўся на Букавіне, якая тады была пад Румыніяй. Ён стаў сапраўды Народным артыстам Украіны. Песні ў ягоным выкананні на памяць ведалі людзі не толькі ва Украіне, а ў іншых краінах свету.
Вось неколькі запісаў ягоных песень.
Каментары