Грамадства

Янукевіч аштрафаваны на 35 базавых велічынь за ўдзел у акцыі на Дзень Волі

Суд Савецкага раёна Мінска 29 красавіка аштрафаваў старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча на 35 базавых велічынь (7 млн 350 тысяч рублёў) за ўдзел у акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі.

«Суд палічыў, што я ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу каля кінатэатра «Кастрычнік «, хоць гэта месца было дазволена для збору ўдзельнікаў акцыі, — паведаміў Янукевіч. — На іх думку, несанкцыянаваным мітынгам з'явілася масавая прысутнасць грамадзян і выкрыкванне лозунгаў, прычым я выкрыкваў іх праз гукаўзмацняльную апаратуру».

Усяго суд Савецкага раёна Мінска разглядае адміністрацыйныя справы ў дачыненні да 12 удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі.

Як паведамляюць праваабаронцы, аштрафаваныя каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі (35 базавых велічынь), член Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў (40 базавых велічынь), актывісты апазіцыі Кася Людвіг (25 базавых велічынь) і Яўген Батура (30 базавых велічынь).

Таксама сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага, намесніка старшыні руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца, актывістаў апазіцыі Дзмітрыя Дашкевіча, Алеся Макаева, Мікалая Коласа, Дзмітрыя Паліенкі, Дзмітрыя Сільчанкі.

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне ў сталіцы 25 сакавіка акцыі з нагоды Дня Волі ў фармаце: збор удзельнікаў каля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, мітынг у парку Дружбы Народаў. Аднак некаторыя палітыкі і актывісты перад пачаткам дазволенага шэсця ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, правялі там мітынг і прайшлі калонай па праспекце Незалежнасці да кінатэатра «Кастрычнік», што не было дазволена Мінгарвыканкамам.

За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 25 cакавіка ўжо асуджаныя апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька — кожны з іх аштрафаваны на 50 базавых велічынь (10,5 млн рублёў).

Каментары

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску23

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых2

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску23

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць