Грамадства

Янукевіч аштрафаваны на 35 базавых велічынь за ўдзел у акцыі на Дзень Волі

Суд Савецкага раёна Мінска 29 красавіка аштрафаваў старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча на 35 базавых велічынь (7 млн 350 тысяч рублёў) за ўдзел у акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі.

«Суд палічыў, што я ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу каля кінатэатра «Кастрычнік «, хоць гэта месца было дазволена для збору ўдзельнікаў акцыі, — паведаміў Янукевіч. — На іх думку, несанкцыянаваным мітынгам з'явілася масавая прысутнасць грамадзян і выкрыкванне лозунгаў, прычым я выкрыкваў іх праз гукаўзмацняльную апаратуру».

Усяго суд Савецкага раёна Мінска разглядае адміністрацыйныя справы ў дачыненні да 12 удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі.

Як паведамляюць праваабаронцы, аштрафаваныя каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі (35 базавых велічынь), член Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў (40 базавых велічынь), актывісты апазіцыі Кася Людвіг (25 базавых велічынь) і Яўген Батура (30 базавых велічынь).

Таксама сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага, намесніка старшыні руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца, актывістаў апазіцыі Дзмітрыя Дашкевіча, Алеся Макаева, Мікалая Коласа, Дзмітрыя Паліенкі, Дзмітрыя Сільчанкі.

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне ў сталіцы 25 сакавіка акцыі з нагоды Дня Волі ў фармаце: збор удзельнікаў каля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, мітынг у парку Дружбы Народаў. Аднак некаторыя палітыкі і актывісты перад пачаткам дазволенага шэсця ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, правялі там мітынг і прайшлі калонай па праспекце Незалежнасці да кінатэатра «Кастрычнік», што не было дазволена Мінгарвыканкамам.

За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 25 cакавіка ўжо асуджаныя апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька — кожны з іх аштрафаваны на 50 базавых велічынь (10,5 млн рублёў).

Каментары

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне14

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне14

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →