Грамадства99

Жарко: Беларускія лекі не горшыя за імпартныя, але значна таннейшыя

Беларускія лекавыя сродкі не горшыя за імпартныя па якасці і эфектыўнасці, але значна таннейшыя, заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко на з'ездзе фармацэўтычных работнікаў 22 красавіка ў Мінску. Пры гэтым ён зазначыў, што да пытання выбару лекавых сродкаў «падыходзіць трэба ўдумліва з улікам спецыфікі сітуацыі».

Міністр зазначыў, што кожны год доля айчынных лекавых сродкаў на фармрынку павялічваецца і па выніках 2015 года склала 52,7%.

Задачамі айчыннай фармпрамысловасці, сказаў міністр, з'яўляюцца засваенне новых лекавых сродкаў, дыверсіфікацыя паставак, а да 2020 года — рост аб'ёму экспартных паставак прадукцыі ўласнай вытворчасці не менш як у два разы і зніжэнне сабекошту прадукцыі на 25%, а таксама стварэнне новых працоўных месцаў.

У сувязі з папулярызацыяй беларускіх лекаў намеснік міністра аховы здароўя, дырэктар дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Валерый Шаўчук падкрэсліў важнасць «фарміравання станоўчага іміджу лекавых сродкаў сярод спецыялістаў і насельніцтва рэспублікі».

Ён паведаміў, што на рэкламу лекавых сродкаў затрачваюцца сур'ёзныя сродкі. Напрыклад, РУП «Белмедпрэпарты» за 2013—2015 гады выдаткавала на рэкламныя і маркетынгавыя мерапрыемствы 8,7 млрд рублёў, за першы квартал 2016-га — 696 млн, Барысаўскі завод медпрэпаратаў — 11 млрд і 673 млн рублёў адпаведна. «Гэтая праца мае вельмі вялікія рэзервы», — лічыць намеснік міністра.

Паводле яго слоў, павялічваецца колькасць прадпрыемстваў, якія маюць сертыфікаты GMP аб належнай вытворчай практыцы. Цяпер сярод беларускіх фармпрадпрыемстваў сертыфікат GMP маюць 48 вытворчых участкаў, у 2015 годзе атрымана 17. Самая вялікая колькасць участкаў (10) сертыфікавана на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў і «Белмедпрэпаратах» (7).

Кажучы пра міжнародныя сертыфікаты якасці міжнароднай фармінспекцыі PIC/S, намеснік міністра адзначыў, што такія дакументы ёсць у чатырох прадпрыемстваў — ТАА «Фармтэхналогія», СТАА «Лекфарм», РУП «Белмедпрэпараты» і Барысаўскага завода медпрэпаратаў.

Шаўчук таксама паведаміў, што на ўнутраным рынку 76,2% айчынных лекавых сродкаў рэалізуецца ў рознічных аптэчных сетках (больш за 80% з іх належаць дзяржаве) і 23,8% — у шпітальным сектары. Ад 70% да 80% прадукцыі вядучых вытворцаў лекавых сродкаў — РУП «Белмедпрэпараты» і Барысаўскага завода медпрэпаратаў — прадаюцца ў аптэках па цане ніжэйшай за адзін долар у эквіваленце за ўпакоўку.

Каментары9

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх8

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

Версія пра кантакты Гуцэрыева і амерыканцаў: яго паслаў Лукашэнка13

Легенда амерыканскага спорту парваў на кавалкі фатаграфію Дональда Трампа8

Хурма, баравікі, памідоры і нават гранаты. Што можна ўхапіць на Камароўцы ў сярэдзіне восені

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць2

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

Захворванні на кавід у Мінску за месяц знізіліся на 17 працэнтаў6

Чэргі з фур на выезд з Беларусі прыкметна скараціліся. Чаму так адбываецца?2

Мікрааўтобус жорстка сутыкнуўся з легкавіком у Брэсце, магчыма, ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх8

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →