Спявак і дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон стаў Героем працы. Указ аб прысваенні яму такога звання падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Гэтым жа ўказам звання Героя працы ўдастоеныя: генеральны дырэктар «Сургутнафтагазу» Уладзімір Багданаў, старэйшы чабан агракааператыва «Цокта-Хангіл» (Забайкальскі край) Далай Гунгае, генеральны дырэктар, генеральны канструктар вопытнага канструктарскага бюро «Наватар» Павал Камнеў і настаўнік саратаўскага ліцэя матэматыкі і інфарматыкі Людміла Карнілава.
Званне Героя працы прысуджаюць «за асаблівыя працоўныя заслугі перад дзяржавай і народам». Герой працы з'яўляецца найвышэйшым званнем Расіі разам са званнем Героя Расійскай Федэрацыі. Першыі ў гісторыі РФ званні Героя працы былі нададзеныя ў маі 2013 года. Да цяперашняга моманту такім званнем ганаруюцца па пяць чалавек на год. Папярэднюю расійскую дзяржаўную ўзнагароду Іосіф Кабзон атрымліваў у 2012 годзе, калі яму быў уручаны ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені.
Каментары