Па 5 мая 2016 года ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска праходзіць грамадскае абмеркаванне аб'екта будаўніцтва «Горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання прамзоны 205 П3».
Ужо вядома, што адным з патэнцыйных забудоўшчыкаў будзе кампанія, якая займаецца вырабам прэс-формаў для ліцця вырабаў з пластмас і каляровых сплаваў. Чым будуць займацца астатнія інвестары, пакуль невядома, аднак ўчасткі пазначаныя як «вытворчыя».
Жыхары Сухарава занепакоеныя тым, што побач з зялёнай зонай і літаральна пад вокнамі дамоў могуць з'явіцца шкодныя вытворчасці. Усім неабыякавым да лёсу заходняй часткі горада прапануецца паўдзельнічаць у абмеркаванні праекта.
Каментары