Эканоміка44

Польскія прадпрымальнікі гатовыя прыцягнуць у Беларусь замежныя крэдыты

Польскія прадпрымальнікі гатовыя прыцягнуць у Беларусь замежныя крэдытныя лініі. Пра гэта заявіў сёння журналістам на кантактна-кааперацыйнай біржы I Міжнароднага форуму-выставы дзелавых кантактаў «Брэст-2016» старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі.

«З Польшчы прадпрымальнікі прыязджаюць не толькі для таго, каб пагаварыць пра бізнэс. Яны таксама гатовыя прапанаваць фінансаванне канкрэтных інвестыцыйных праектаў. У Беларусі ёсць шмат добра адукаваных людзей, але не хапае фінансаў і ноу-хау. Польскія прадпрымальнікі і адным, і другім валодаюць. У іх ёсць і свае, і еўрапейскія інавацыі, ужо правераныя ў Еўрасаюзе, а таксама ёсць магчымасць прыцягнуць замежныя крэдытныя лініі. Гэта вельмі важна», — адзначыў Казімеж Здуноўскі.

Ён высока адгукаўся пра дзелавыя якасці беларускіх партнёраў. «Тут працуюць людзі, якія разумеюць бізнэс, — гэта вельмі важна. Яны прапануюць канкрэтныя, жывыя праекты. Спадзяюся, што гэтая сустрэча будзе карысная і для польскага, і для беларускага бізнэсу», — сказаў кіраўнік ПБГПП.

Польская дэлегацыя — самая вялікая сярод гасцей форуму дзелавых кантактаў. У яе склад увайшлі больш за 60 чалавек. Гэта прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў, таварных біржаў, адміністрацыйных органаў кіравання з Варшавы, Любліна, Седлец, Бялай-Падляскай, Гайнаўкі. Па словах Казімежа Здуноўскага, многія прадпрымальнікі прыехалі на кантактна-кааперацыйную біржу з беларускімі прадпрыемствамі з гатовымі прапановамі і дакументамі, па якіх магчыма заключыць папярэднія дамовы і пачаць працаваць.

На яго думку, актуальнымі кірункамі для супрацоўніцтва цяпер з'яўляюцца энергетыка, дрэваапрацоўка, мэблевая вытворчасць. Іх развіццю, а таксама тэме міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, будзе прысвечаны і чарговы польска-беларускі эканамічны форум «Добрасуседства», які пройдзе 23-24 чэрвеня ў Гомелі.

Каментары4

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →