21 красавіка Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым пасланнем да народа і Нацыянальнага схода. Пасля ён адказваў на пытанні дэпутатаў. Усяго было зададзена 15 пытанняў, паведамляе Еўрарадыё.
Было закранута і пытанне рэлігійнай адукацыі ў школах.
«Я гэтага рабіць не буду. Дай Бог нашым суседзям і іншым краінам такой талерантнасці, як у нас, — сказаў Лукашэнка. — Мне ўсе гэта кажуць… І праваслаўныя, і католікі, і мусульмане, і іудзеі… Увядзем мы навучанне ў школе праваслаўнае, а што мне скажуць каталікі, мусульмане. А прыйдзе Сямён Барысавіч [Шапіра — старшыня Мінаблвыканкама], што ён скажа? Вось тут мы створым сабе праблемы на роўным месцы».
Каментары