Улада1111

НАТА можа не паспець дапамагчы краінам Балтыі, паказвае новы аналіз 

Цэнтр новай амерыканскай бяспекі (CNAS) правёў штабную гульню з удзелам амаль 50 дзейных і былых высокапастаўленых вайскоўцаў НАТА, ЕС і краін Балтыі ў лютым. 

З наяўным узроўнем арганізацыі агульнай абароны НАТО можа спазніцца з дапамогай арміям Літвы, Латвіі і Эстоніі ў выпадку расійскай агрэсіі, сведчыць аналіз Цэнтра.

Сумесныя латвійска-амерыканскія вучэнні. Фота breakingdefense.com

У выпадку аперацыі, падобнай да крымскай, і масіраванай атакі расійскіх рэгулярных войскаў, якія будуць падтрыманыя прапагандысцкай кампаніяй, кібер-аперацыямі і спецназам, войскі НАТА проста не паспеюць хутка адрэагаваць, лічаць аналітыкі.

Асноўныя амерыканскія сілы трэба будзе перакідваць з ЗША, а сіл, якія знаходзяцца ў Еўропе (Італіі, Польшчы, Германіі, краінах Балтыі), можа быць недастаткова.

«Цяпер мы маем толькі адну роту — менш за 200 жаўнераў — у кожнай з трох балтыйскіх краін», — лічыць суаўтар дакладу, былы супрацоўнік Пентагона Джуліяна Сміт, перадае партал breakingdefense.com.

Больш за тое, застаецца неабароненай Швецыя, якая не ўваходзіць у НАТА, а захоп выспы Готланд і хуткае стварэнне там ваеннай базы фактычна можа закрыць балтыйскі рэгіён для авіацыі і флота хаўруснікаў.

Неабходна падвысіць узровень супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі сіламі краін НАТА і зрабіць больш простай сістэму камандавання імі, лічаць аналітыкі.

«Але два дні, падчас якіх праводзілася штабная гульня, далі таксама і пазітыўны вынік. Узровень сур'ёзнасці, з якой дзейныя і былыя вайскоўцы удзельнічалі ў вучэнні, а таксама смелых ідэй, якія былі прапанаваныя, быў надзвычайным», — гаворыцца ў аналітычным дакладзе. 

Каментары11

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала1

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →