27 кастрычніка 2008 г. праваслаўныя вернікі сьвяткуюць урачыстасьць сьветлага Уваскрэсеньня Хрыстова. Арцыбіскуп Мітрапаліт Менска‑Магілёўскі з нагоды сьвята Пасхі Хрыстовай ад імя духавенства і вернікаў Каталіцкага Касьцёлу на Беларусі накіраваў віншаваньні Патрыярху Маскоўскаму і Ўсяе Русі Аляксію ІІ, Патрыяршаму Экзарху Ўсяе Беларусі Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Філарэту, япіскапам Рускай Праваслаўнай Царквы.
У сваім лісьце да Аляксія ІІ Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Патрыярха «са сьветлай і збаўчай урачыстасьцю Ўваскрэсеньня Госпада» традыцыйным воклічам: «Хрыстос уваскрос!».
«Няхай Уваскрослы Госпад праз Вашае самаадданае служэньне Царкве Хрыстовай умацуе на нашай зямлі найвялікшы дар Бога, якім зьяўляецца жыцьцё&hellіp;», — пажадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Каментары