Сацыяльная сетка Instagram плануе павялічыць працягласць відэаролікаў да хвіліны, паведамляецца ў блогу кампаніі.
Па словах распрацоўшчыкаў, час, які карыстальнікі ў сярэднім трацяць на прагляд відэа ў Instagram, за апошнія паўгода вырас на 40%. Больш доўгія ролікі дазволяць распавядаць гісторыі іншага фармату.
Акрамя таго, карыстальнікі iOS змогуць склейваць некалькі ролікаў у адзін, адзначылі ў кампаніі.
Загрузка відэа з'явілася ў Instagram ў чэрвені 2013 года. З тых часоў ліміт у 15 секунд не мяняўся.
Нагадаем, днямі Instagram змяніў парадак адлюстравання публікацый.
Каментары