NASA сумесна з Microsoft рыхтуе праект віртуальных экскурсій па Марсе
Нацыянальнае ўпраўленне па паветраплаванні і даследаванні касмічнай прасторы Амерыкі (NASA) сумесна з кампаніяй Microsoft рыхтуе інавацыйны праект, які дазволіць любому ахвотнаму здзейсніць віртуальную экскурсію па Марсе.
Вядома, што віртуальны Марс будзе змадэляваны на аснове малюнкаў, атрыманых марсахода NASA Curiosity. З дапамогай адмысловай гарнітуры HoloLens, распрацаванай супрацоўнікамі кампаніі Microsoft, наведвальнікі выставы, якая будзе называцца «Пункт прызначэння: Марс», змогуць здзейсніць падарожжа па Марсе з галаграфічнымі экскурсаводамі.
Паведамляецца, што выстава пройдзе ў Фларыдзе летам бягучага года.
Каментары