Улада11

Прадстаўнікі апазіцыі абмеркавалі з дзяржсакратаром МЗС Швецыі сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне

Сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне абмеркавалі прадстаўнікі апазіцыі 31 сакавіка ў Мінску з дзяржсакратаром МЗС Швецыі Анікай Сёдэр.

З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Як паведаміў Янукевіч, у пачатку сустрэчы Сёдэр падкрэсліла, што гэта першы афіцыйны палітычны візіт прадстаўніка Швецыі такога ўзроўню ў Беларусь за апошнія 25 гадоў.

Паводле слоў лідара Партыі БНФ, на сустрэчы абмяркоўвалася сучасная палітычная сітуацыя, а таксама перспектывы яе развіцця ў сувязі з парламенцкімі выбарамі.

Са свайго боку Янукевіч ўздымаў тэмы «больш доўгатэрміновага стратэгічнага падыходу да сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне». «Я казаў пра неабходнасць распрацоўкі пакрокавай дарожнай карты ў тым, што тычыцца дыялогу з беларускімі ўладамі. Таксама казаў пра неабходнасць ўжо зараз распрацоўваць сумесна з еўрапейскімі калегамі пералік дзеянняў, як пазбегнуць тых негатыўных наступстваў, якія перажывае Украіна, у выпадку, калі ў Беларусі пачнуцца перамены і беларускі народ зробіць праеўрапейскі выбар, з якім Расія не пагодзіцца», — сказаў палітык.

Сёдер, паведаміў Янукевіч, адзначыла, што ўвага да Беларусі ў Швецыі ёсць і яна «будзе заставацца як у кантэксце еўрапейскага партнёрства, так і ў кантэксце распрацоўкі палітыкі ў адносінах да Расіі і суседніх з ёй краін». «На двухбаковым узроўні Швецыя фактычна разглядае Беларусь як свайго суседа, таму будзе вялікая ўвага і да палітычнага працэсу, і да парламенцкіх выбараў», — сказаў ён.

Сёдэр знаходзіцца ў Беларусі з візітам 31 сакавіка — 1 красавіка. Як паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, запланаваныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і яго намеснікам Аленай Купчыной.

«Падчас гэтых сустрэч адбудзецца абмеркаванне тэматыкі беларуска-шведскіх адносін, дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама пытанне міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня», — сказаў Мірончык.

Каментары1

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі2

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі2

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →