У чацвер у шпіталі амерыканскага горада Маямі ва ўзросце 65 гадоў памерла вядомы архітэктар Заха Хадзід.
Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, атрымала адукацыю ў Амерыканскім універсітэце Бейрута, а таксама ў Лондане, у Школе архітэктуры брытанскай Архітэктурнай асацыяцыі.
Сярод яе праектаў — лонданскі алімпійскі комплекс для водных відаў спорту. Будынкі паводле праектаў Захі Хадзід былі пабудаваныя ў розных краінах свету — ад Германіі і Італіі да Ганконга і Азербайджана.
Першым пабудаваным паводле яе праекта будынкам стала пажарная частка комплексу «Вітра» у Вайль-на-Рэйне ў Германіі. Яна была збудаваная ў 1993 г. з жалезабетону. Хадзід назвала яе абстракцыяй, якая з'яўляецца працягам прылеглых да яе фермэрскіх земляў і вінаграднікаў.
Каментары