Улада66

ЕС павялічвае фінансавую падтрымку Беларусі

 У 2016 годзе Еўрасаюз павялічыць фінансавую падтрымку Рэспублікі Беларусь у два разы, паведаміла журналістам 31 сакавіка ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.Сёння ў мінскім гатэлі «Рэнесанс» адбылася цырымонія падпісання мемарандумаў аб узаемаразуменні паміж Праграмай развіцця ААН і выканкамамі 30 пілотных раёнаў, якія перамаглі ў конкурсным адборы сумеснага праекта ЕС і ПРААН «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».

Паводле слоў Віктарын, сёлета Еўрасаюз выдзеліць Беларусі 29 млн еўра. Сродкі пойдуць на рашэнне праблем, звязаных з міграцыяй, рэгіянальным развіццём і эканамічным развіццём краіны ў цэлым. Яшчэ каля 7 млн еўра плануецца выдаткаваць на эканамічнае развіццё рэгіёнаў. «Канчатковы памер сумы яшчэ абмяркоўваецца», — дадала еўрапейскі дыпламат.

«Галоўнае — не лічбы, а арганізацыя супрацоўніцтва паміж мясцовай уладай, грамадзянскай супольнасцю, іншымі партнёрамі з мэтай устойлівага развіцця рэгіёнаў. Важна таксама, каб ініцыятыва развівалася знізу», — падкрэсліла Андрэа Віктарын.

Паводле інфармацыі прэс-службы прадстаўніцтва ААН у Беларусі, падпісаныя мемарандумы «стануць сімвалам гатоўнасці 30 пілотных раёнаў апрабаваць тэрытарыяльна-арыентаваны падыход (ТОР) да развіцця малых гарадоў і сельскіх тэрыторый».

«У далейшым, у пілотных раёнах плануецца правесці маштабную працу па стварэнні мясцовых ініцыятыўных груп па планаванні ТОР, якія аб'ядноўваюць інтарэсы органаў улады, некамерцыйных арганізацый і бізнесу ў распрацоўцы прыярытэтаў развіцця раёнаў. Члены мясцовых супольнасцяў будуць мець магчымасць узяць удзел у навучальных мерапрыемствах і паездках у краіны ЕС па вывучэнні вопыту ў сферы ўстойлівага тэрытарыяльнага развіцця. У канцы 2016 — пачатку 2017 года пройдзе буйны конкурс мясцовых ініцыятыў, у межах якога кожны раён зможа атрымаць да 70 000 еўра на рашэнне праблем мясцовага значэння», — паведамляла прэс-служба прадстаўніцтва ААН напярэдадні падпісання мемарандумаў.

Каментары6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →