Грамадства44

У ЗША памёр грамадскі актывіст Міхась Сенька

У амерыканскім Саўт-Рыверы памёр грамадскі актывіст Міхась Сенька. Яму было 94 гады.

«Зыход з жыцця адбываўся паступова. Апошнім часам нябожчык чуўся вельмі слаба. Быў у добрым доглядзе жонкі Валянціны і медыцынскага персаналу», — напісаў Янка Запруднік.

Міхась Сенька нарадзіўся 2 студзеня 1922 г. у Новым Свержні. Гэту любоў да мястэчка ён пранёс праз усё жыццё і пастаянна паэтычна згадваў ва ўспамінах ды лістах. 

Падчас нямецкай акупацыі Міхась Сенька вучыўся ў медыцынскай школе ў Баранавічах на фармацэўта, некаторы час быў загадчыкам аптэкі ў Стоўбцах.

Па вайне жыў у беларускім лагеры ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), скончыў беларускую гімназію імя Максіма Багдановіча, браў актыўны ўдзел у скаўтынгу.

У 1949 г. выехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Ён у сваіх успамінах сціпла абмінуў саўт-рыверскі перыяд жыцця. А насамрэч Міхась Сенька вельмі шмат зрабіў для запросінаў беларускіх уцекачоў у Саўт-Рывер ды далейшай разбудовы ў ім беларускага жыцця.

Ён, Лянгіна Брылеўская, Барыс Кіт, іншыя актывісты афармлялі страхоўкі і запрашэнні беларусам, перацягваючы іх у ЗША. У доме Сенькі па Херман-стрыт, 24 нашы суайчыннікі на некалькі дзён знаходзілі свой часовы прытулак.

У Нью-Джэрсі Міхась Сенька працаваў на заводзе «Форд», а ўвесь вольны час займаўся грамадскай працай: быў старшынёй Аб'яднання беларуска-амерыканскай моладзі, сакратаром Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, уваходзіў у царкоўную раду парафіі св. Еўфрасінні Полацкай, радным БЦР. Увогуле ягоная кватэра была «штабам» для ці не дзясятка беларускіх арганізацый у Нью-Джэрсі.

За ўсёй такой працай не было часу на асабістае жыццё. Ажаніўся Міхась Сенька досыць позна — у 73 гады — з Валянцінай Палюховіч. Іх гасцінны дом на Уотс-стрыт заўсёды прымаў гасцей, а самі Сенькі заўсёды трымаліся беларускага жыцця і былі актывістамі беларускага праваслаўнага прыходу.

Каментары4

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →