Унічыю 0:0 завяршыўся 29 сакавіка ў Падгорыцы таварыскі матч футбольных зборных Чарнагорыі і Беларусі.
Склад гасцей: Гарбуноў, Шытаў (Бегуноў, 75), Мартыновіч, Паліцевіч, Палякоў, М.Валадзько, Маеўскі, Кісляк (Драгун, 68), Калачоў (Балановіч, 61), Крывец (Брэсан, 82), Карніленка. З 9-й хвіліны беларуская каманда гуляла ў меншасці пасля выдалення Карніленкі. Папярэджанні атрымалі Калачоў (51), Маеўскі (54) і Брэсан (86).
У спарынгу зборных Арменіі і Беларусі 25 сакавіка ў Ерэване галоў таксама не было.
У рэйтынгу ФІФА Чарнагорыя займае 84-е месца, Арменія — 116-е, Беларусь — 64-е.
27 і 31 мая на выездзе Беларусь правядзе таварыскія матчы з Паўночнай Ірландыяй і Ірландыяй.
Каментары