Здарэнні88

На мінскім чыгуначным вакзале абакралі амерыканца

Сталічная міліцыя шукае невядомага, які выкраў рэчы і грошы ў грамадзяніна ЗША.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 27 сакавіка з 5.30 да 5.45 на трэцім паверсе чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі невядомы здзейсніў крадзёж пакета, у якім знаходзілася барсетка з дакументамі, банкаўскай картай і 780 далярамі ЗША, што належалі 63-гадоваму грамадзяніну ЗША.

У здзяйсненні крадзяжу падазраюць мужчыну, які трапіў у аб'ектыў камер відэаназірання. На выгляд мужчыну 55-60 гадоў, сярэдняга целаскладу. Быў апрануты ў цёмную кепку, светлыя куртку і штаны, клятчасты шалік альбо хустку. Пры сабе меў цёмны заплечнік і плецены кошык.

Тых, хто пазнаў падазраванага, міліцыя просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах: (017) 225-02-02 (дзяжурная частка), (029) 726-96-48, (029) 381-86-03 або 102.

Каментары8

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні19

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні19

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →