Партугальскія рыбакі выратавалі ля берагоў выспы Мадэйра брытанку, якая спрабавала ўплаў дагнаць свой круізны лайнер.
Як паведамілі мясцовыя ўлады, С'юзан Браўн і яе муж вырашылі перапыніць свой адпачынак і адправіліся ў аэрапорт Мадэйры, каб паляцець у Англію.
Мяркуецца, што жанчына перадумала і, калі зразумела, што лайнер ўжо адплыў, пусцілася па моры наўздагон.
65-гадовую жанчыну выратавалі, пасля таго як яна правяла некалькі гадзін у вадзе. Медыкі аказалі ёй дапамогу ў сувязі з пераахаладжэннем і скіравалі яе ў мясцовае аддзяленне псіхіятрыі.
Каментары