Некалькі СМІ рыхтуюць «непрыкрытую заказную інфармацыйную атаку» на Пуціна і яго атачэнне, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
«Чарговы інфармацыйны ўкід, прэтэндуючы на аб'ектыўнасць, рыхтуецца ў найбліжэйшыя дні. Мы атрымалі вельмі ліслівыя запыты, складзеныя ў манеры допыту, ад арганізацыі, якая называе сябе Міжнародным кансорцыумам журналісцкіх расследаванняў», — сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, публікацыі рыхтуюцца ў бліжэйшыя дні ў Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі і Расіі.
«Натуральна, як вы можаце здагадацца, гаворка ідзе пра Пуціна асабіста, гаворка ідзе пра спробы дабрацца да яго сям'і інфармацыйна, гаворка ідзе пра сяброў дзяцінства Пуціна, пра бізнэсменаў, сярод якіх Кавальчук, Ротэнберг і іншыя, гаворка ідзе пра нейкія афшорныя кампаніі, пра вялікую колькасць бізнэсменаў, якіх ён і ў вочы не бачыў», — заявіў Пяскоў.
Запыт прэс-службе Крамля паступіў ад Міжнароднага кансорцыума журналісцкіх расследаванняў.
Нагадаем, у студзені намеснік міністра фінансаў ЗША Адам Шубін заявіў, што згодна са здагадкай амерыканскіх уладаў, Пуцін карумпаваны і старанна хавае свой сапраўдны памер маёмасці. У Крамлі тады назвалі расследаванне паклёпам.
Каментары