Здарэнні66

У Мінску загінула васьмімесячная дзяўчынка. Яе маці затрымана

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску ўстанаўліваюцца акалічнасці смерці васьмімесячнага дзіцяці, чыё цела без прыкмет жыцця было знойдзена мінулай ноччу ў адной з кватэр у Фрунзенскім раёне сталіцы, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Пра смерць дзіцяці следству стала вядома ад маці памерлай дзяўчынкі, якая каля 23.00 27 сакавіка патэлефанавала ў хуткую дапамогу і паведаміла, што яе дачка не падае прыкмет жыцця. Падчас агляду месца здарэння, да якога прыцягваліся спецыялісты дзяржкамітэта судовых экспертыз і супрацоўнікі міліцыі, канфіскаваны шэраг рэчавых доказаў.

Цяпер праваахоўнымі органамі ўстанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння. Вылучаны шэраг следчых версій, прэвалюючай з'яўляецца няшчасны выпадак. Праводзяцца апытанні сваякоў і іншых асобаў, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, што мае дачыненне да трагедыі. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза, якая дасць магчымасць устанавіць дакладную прычыну смерці.

Па факце смерці дзіцяці ўпраўленнем СК па Мінску распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 159 (свядомае пакіданне ў небяспецы, учыненае асобай, якая сама па неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан»). Падазраваная затрымана. Расследаванне працягваецца.

Паводле звестак БелаПАН, памерлая дзяўчынка не была зарэгістраваная ў Мінску.

Медыкі знайшлі яе без рукі. У кватэры знаходзіўся шчанюк хаскі.

Юлія Ганчарова паведаміла, што на целе дзіцяці былі выяўлены сляды ўкусаў сабакі. «Але пра сувязь паміж укусамі жывёл і смерцю дзіцяці казаць заўчасна. Чакаем заключэння экспертаў», — дадала яна.

Афіцыйны прадстаўнік СК таксама паведаміла, што маці дзіцяці знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, а ў хаце не было ежы.

У сваю чаргу намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Алег Варабей паведаміў БелаПАН, што медыцынская дапамога дома не аказвалася, бо дзяўчынка ўжо была мёртвая. Медыкі канстатавалі смерць і выклікалі міліцыю.

На пытанне, ці магла сабака адкусіць дзіцяці руку, Варабей адказаў, што гэта — адна з версій. «Мы не ведаем, што там адбывалася і якім чынам дзіця пазбавілася рукі. Гэта самая простая версія: ёсць сабака, ёсць дзіця, ёсць смерць. Што было на самой справе, павінны ўстанавіць следчыя органы», — сказаў намеснік галоўнага ўрача.

Каментары6

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра8

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»8

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч6

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава43

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →