Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, няшчасны выпадак адбыўся днём 26 сакавіка ў мікрараёне Казіміраўка. У выходны дзень уся сям'я з чатырма дзецьмі знаходзілася дома. У адным з пакояў старэйшыя дзеці гулялі з малодшымі ў адсутнасць дарослых.
Следчыя высвятляюць, якім чынам малое апынулася на падаконніку і пасля выпала з акна.
Сям'я, дзе адбылася трагедыя, лічылася шчаслівай: бацька працуе, маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.
Каментары